У МУС расказалі сваю версію затрымання школьнікаў у Смалявічах.

Чытайце таксама: У Смалявічах павязалі адзінаццацікласнікаў, якія вярталіся з рэпетыцыі вальса

«Сёння мы сталі сведкамі чарговай буры ў шклянцы, арганізаванай апа-крыніцамі», — гаворыцца ў звароце ведамства.

У ведамстве сцвярджаюць, што адзінаццацікласнікаў сапраўды даставілі для разбору ў РУУС. Паведамляецца, што туды школьнікі прыехалі ўсе разам на адной машыне, а каля раённага аддзела прабылі максімум 6 хвілін.

«І знаходзіліся яны там далёка не па стойцы «смірна». А як толькі міліцыянеры разабраліся, у падлеткаў некалькі раз папрасілі прабачэнні за прычыненыя нязручнасці і адпусцілі дамоў», — паведамляе МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0