Мінабароны Арменіі заявіла, што ўзброеныя сілы Азербайджана пачалі наступ у Нагорным Карабаху. Да гэтага пра атаку азербайджанскіх вайскоўцаў і траіх параненых паведамлялі ў непрызнанай рэспубліцы.

«12 снежня азербайджанскі бок аднавіў наступальныя дзеянні ў напрамку населеных пунктаў Хін Таглар і Хцаберд рэспублікі Арцах [непрызнаная Нагорна-Карабахская Рэспубліка]. Армія абароны прадпрымае адпаведныя дзеянні», — адзначаецца ў паведамленні Мінабароны Арменіі.

Хін Таглар і Хцаберд — дзве армянскія вёскі-анклавы, у той час як уся астатняя Гадруцкая вобласць зараз знаходзіцца пад кантролем Азербайджана.

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў у адказ заявіў, што парушэнне рэжыму было справакавана армянскім бокам. Мінабароны краіны таксама паведаміла, што ў адказ на правакацыю былі зробленыя «адэкватныя меры ў адказ» і што цяпер рэжым спынення агню зноў выконваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0