Сіноптыкі нагадваюць, што на дарогах галалёдзіца. Увесь вечар і частку ночы ішоў дождж, а потым узяўся мароз. У Мінску зараз мінус 3,5 градуса (а 10-й раніцы).

Мінус захаваецца цягам дня, будзе нават да пяці градусаў марозу.

Што праўда, у дварах працуюць камунальнікі, яны пасыпаюць дарогі і праезды.

Але будзьце асцярожнымі!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0