«Белтэлекам» з 21 снежня павысіць тарыфы на паслугі.

Пакеты інтэрнэту і тэлебачанне (брэнд «Ясна») даражэюць прыблізна на 5%.

Напрыклад, тарыфы «Ясна 100» і «Ясна 100 Смарт», якія ўключаюць у сябе інтэрнэт на хуткасці да 100 Мбіт/с і тэлебачанне «Зала», падаражэюць з 37,9 рубля да 39,9 рубля.

Таксама на 2 рублі даражэе «Ясна 50 Смарт».

Тарыфы на мясцовыя званкі вырастуць на 4,5%, міжгароднія — на 18%.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна