Сёння раніцай гамельчукі, якія не ўтойваюць сваёй грамадзянскай пазіцыі, убачылі на пад'ездах улёткі са сваімі фотаздымкамі. Вядома мінімум аб трох выпадках — у Навабеліцы і 17-м мікрараёне. На ўлётках сказана: «Паважаныя жыхары, у вашым доме жыве аблічча пратэсту». Далей ідзе інфармацыя, дзе спрабуюць ачарніць жанчын. Так, напрыклад, іх абвінавачваюць у здрадах, парушэнні правілаў дарожнага руху і распаўсюдзе БЧБ-атрыбутыкі, пішуць «Моцныя навіны».

Гаворка ідзе пра валанцёра Анастасію Сасыкбаеву, актывістак Наталлю Глазкову і Аксану Ліхадзіеўскую. Зрэшты, суседзі адрэагавалі зусім не так, як чакалі хуліганы. На некаторых улётках з'явіліся надпісы «Пабольш бы такіх!», «Ты малайчына» і «Жыве Беларусь».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0