Пракурор Гомельскай вобласці Віктар Марозаў заявіў, што БЧБ-сцягі і звязаную з ім сімволіку трэба прызнаць незаконнай і забараніць, піша «Гомельская праўда».

«Бел-чырвона-белы сцяг — гэта фашысцкая сімволіка, якую трэба прыраўняць да забароненых сёння ў Беларусі свастыкі і іншай нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі. Пакаранне таксама павінна быць адпаведным: як мінімум адміністрацыйная адказнасць», — сказаў пракурор.

Ён паведаміў, што ў кастрычніку ініцыяваў канферэнцыю з гісторыкамі, ідэолагамі і грамадскімі дзеячамі, дзе распавёў аб даследаваных ім «пасляваенных крымінальных справах аб злачынствах паліцаяў». Ён сцвярджае, што БЧБ-сцяг створаны штучна сто гадоў таму.

«Тое ж самае магу сказаць пра герб «Пагоня», што быў геральдычным знакам Вялікага княства Літоўскага і стаў пасля гербам Літвы. Навошта нам чужы, калі ёсць свой?» — кажа ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0