Ілюстрацыйнае фота Волі Афіцэравай

Ілюстрацыйнае фота Волі Афіцэравай

У міліцыю звярнулася жанчына: хтосьці скраў грошы з кашалька. Высветлілася, што яна забыла сумку, выходзячы з крамы, піша «Звязда».

Неўзабаве затрымалі 60-гадовую мінчанку. Яна потым распавяла, што пабачыла «нічыйную» сумку, некалькі разоў правёўшы яе агляд.

Першы раз яна ўзяла з сумкі кашалёк і пайшла дадому, а пасля вярнулася і паклала яго назад ужо без грошай. Потым жанчына вярнулася яшчэ пераканацца, што ў сумцы нічога каштоўнага не засталося.

Агульная сума шкоды склала больш за 300 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0