Радыё Свабода

Радыё Свабода

Вярхоўны суд анексаванага Крыма ў чацвер завочна прысудзіў 19 гадоў калоніі строгага рэжыму бізнэсоўцу Ленуру Ісламаву праз абвінавачанне ў арганізацыі падрыву лініі электраперадач на поўдні Украіны ў 2015 годзе, што прывяло да блэкаўту на паўвостраве і шкоды на 2 млрд расійскіх рублёў. Прысуд вынесены завочна, Ісламаў апошнія гады жыве ва Украіне і абвешчаны ў вышук у Расіі.

Ісламава абвінавачвалі паводле трох артыкулаў — у стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання, у публічных закліках да экстрэмізму і ў дыверсіі.

Ісламаў лічыць справу палітычна матываванай і выкліканай яго непрыманнем анексіі Крыма. Адвакат Ісламава Мікалай Полазаў заявіў у спрэчках, што абвінавачанне не падало ніякіх рэальных доказаў віны падсуднага.

Ленур Ісламаў — уладальнік крымскататарскага тэлеканала ATR, былы віцэ-прэм’ер Крыма пасля яго анексіі. Пасаду віцэ-прэм’ера ён атрымаў паводле квоты Меджліса крымскататарскага народа. У тым самым 2014 годзе з'ехаў ва Украіну і атрымаў украінскае грамадзянства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0