Фота Надзеі Бужан Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

У пятніцу на большай частцы краіны — мокры снег і дождж, галалёд, а на дарогах галалёдзіца. З-за галалёду нават абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі БелТА ў Гідрамеце.

Уначы ад мінус 7 па паўночным усходзе да +1 па Брэсцкай вобласці, днём будзе ад мінус 2 да +4.

У суботу, 12 снежня, месцамі, пераважна па паўднёвым захадзе, кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), галалёдзіца. Уначы будзе 3-10 марозу, удзень — 1-6 градусаў марозу.

У нядзелю Беларусь апынецца ва ўладзе чарговага атмасфернага фронту з Украіны. Ноччу месцамі, а днём на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), на дарогах галалёдзіца.

Уначы 1-8 градусаў марозу, днём будзе ад мінус 4 да +3.

У пачатку наступнага тыдня істотнай змены ва ўмовах надвор'я не чакаецца. Будзе ісці мокры снег, дождж. У асобных раёнах магчыма наліпанне мокрага снегу, туман. У панядзелак ноччу ад мінус 4 да +2, днём — ад мінус 2 да +3.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0