Аварыя адбылася на 42-м кіламетры МКАД, паведамляе телеграм-канал ДАІ Мінска. 23-гадовы кіроўца аўтамабіля «Рэно» рухаўся па ўнутраным кальцы з боку пр. Пераможцаў у кірунку вёскі Зацань. Аўто занесла, яно выехала за межы праезнай часткі і збіла асвятляльную мачту.

У выніку ДТЗ кіроўца і пасажыр, 19-гадовая дзяўчына, з траўмамі трапілі ў бальніцу. Мачта ўпала на праезную частку.

Бачных прыкмет алкагольнага ап'янення ў кіроўцы не было. Мужчына сцвярджае, што не памятае момант аварыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0