Часовая адміністрацыя разгромленага «Белгазпрамбанка» на чале з Надзеяй Ермаковай спыняе сваю дзейнасць. 

У банкаўскіх колах фінансавую ўстанову цяпер называюць «Былгазпрамбанк»

У банкаўскіх колах фінансавую ўстанову цяпер называюць «Былгазпрамбанк»

Разам з тым, на пасяджэнні Нацбанка 8 снежня некалькі сярэдніх менеджараў «Белгазпрамбанка» прайшлі неабходную кваліфікацыйную камісію для прызначэння ў намеснікі старшыні банка. 

Гэта Канстанцін Кір'янаў — начальнік дэпартамента рознічнага бізнэсу, Ірына Антонава — начальнік упраўлення фінансавых інстытутаў, Уладзімір Караткевіч — начальнік юрыдычнага ўпраўлення. 

Крыніцы «Нашай Нівы» мяркуюць, што яны і стануць новымі топ-менеджарамі банка. 

Фармальна функцыю старшыні выконвае Кірыл Бадзей, які праходзіць па адной справе з Віктарам Бабарыкам, але пакуль не з'яўляецца асуджаным.

Бадзей або і надалей застанецца «старшынёй», або на гэтае месца будзе прызначаны новы кіраўнік, якога трэба ўзгадніць з Масквой — пакуль інфармацыі аб рэальным пераемніку Бабарыкі няма. 

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0