У Пінскім раёне пажар у заказніку пагражаў перакінуцца на аўтэнтычную вёску Кудрычы — ратавальнікі чатыры гадзіны змагаліся з агнём, паведамляе БелТА.

Паведамленне пра пажар паступіла 8 снежня ў 18.56. На адлегласці каля 1 км на ўсход ад Кудрычаў загарэўся заказнік «Сярэдняя Прыпяць». Пажар ішоў у бок вёскі: гарэла сухая расліннасць на берагавой лініі ў пойме Ясельды.

На месца здарэння аператыўна выехалі пажарныя разлікі. Было задзейнічана пяць адзінак тэхнікі і 19 чалавек райаддзела па надзвычайных сітуацыях.

У 22.45 пажар патушылі, яго плошча склала 1,5 га.

Прычына ўзгарання высвятляецца. Адной з версій разглядаюць чалавечы фактар.

Кудрычы ўпершыню згадваюцца ў 1555 годзе. Размешчаная сярод балот за 30 км ад Пінска вёска лічыцца ўзорам традыцыйнай палескай астраўной планіроўкі паселішча. Для яе характэрныя стрэхі з чароту.

Чытайце пра вёску тут:

Кудрычы: канец легенды? Як сёння выглядае вёска, якую назвалі самым аўтэнтычным кутком Палесся

Палессе, якога хутка не стане: Кудрычы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0