38-гадовы мінчук зайшоў у адну са сталічных крам і скраў 12 упаковак філе сёмгі амаль на 500 рублёў.

Мужчына, выдаючы сябе за мерчандайзера крамы, узяў скрынку і склаў у яе рыбу. Пасля чаго ўцёк, піша СК.

Яго затрымалі. Ён распавёў, што выкрадзены тавар прадаваў выпадковым мінакам па нізкай цане.

Аказалася, што мужчына сапраўды працаваў мерчандайзерам, але ў іншым супермаркеце. Меў адпаведны бэйдж і ведаў усе тонкасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0