СК
Здарэнне адбылося ў ноч на 5 снежня.
39-гадовы мужчына піў, прычым у розных кампаніях са сваёй жонкай, паведамляе СК.
Калі жанчына пайшла да свайго былога мужа, мужчына пайшоў за ёй. Ён грукаў у дзверы і вокны, аднак гаспадар хаты адмовіўся адчыняць дзверы.
Тады мужчына падпаліў гаспадарчыя пабудовы і ўцёк з месца здарэння. Першы муж убачыў пажар і патэлефанаваў у МНС ды міліцыю.
Раўнівец падчас допыту растлумачыў, што прычынай учынку паслужыла яго рэўнасць. Яго змясцілі пад варту.