Прэс-служба ўрада

Прэс-служба ўрада

Аб гэтым заявіў сёння першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў на сустрэчы з старшынёй праўлення Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) Мікалаем Падгузавым, паведаміла ў сваім фэйсбуку прэс-сакратар прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандра Ісаева.

— Для нас ЕАБР цяпер вельмі важны інстытут, з улікам таго, што прапрацоўваюцца чарговыя санкцыйныя спісы, з улікам таго, што ёсць праблемы з фандаваннем знешняга фінансавання, асабліва заходніх банкаў. Мы, вядома, вельмі разлічваем на вашу дапамогу, — сказаў Снапкоў.

Ён падзякаваў ЕАБР за агучаную раней інфармацыю аб гатоўнасці банка замясціць крэдытныя лініі, інфраструктурныя і транспартныя праекты, у якіх не будуць удзельнічаць Еўрапейскі інвестыцыйны банк і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця.

— Нават з улікам таго, што ў нас партфель прыстойны ўжо, мы будзем, вядома, вельмі разлічваць і ўдзячныя за дапамогу і падтрымку ў гэтай сітуацыі, — дадаў першы віцэ-прэм'ер.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна