Палац Горватаў у Нароўлі. Фота Сяргея Плыткевіча, Планета Беларусь

Палац Горватаў у Нароўлі. Фота Сяргея Плыткевіча, Планета Беларусь

Пра гэта пісьменнік напісаў у сваім фэйсбуку.

«Нядаўна з’явілася інфармацыя, што палац у Нароўлі [яго афіцыйная назва — Палац Горватаў — НН] быў прададзены юрыдычнай асобе. Некалькі журналістаў звярнуліся да мяне з пытаннем, як я ўспрыняў гэтую навіну. Здаецца, цяпер я гатовы даць адказ. Навіну ўспрыняў нармальна, таму што гэтую юрыдычную асобу заснаваў я сам і мае сябры: Аляксандр Баранаў і Пётр Кузняцоў. Саабразілі на траіх», — напісаў ён.

«Я ўпершыню ўбачыў нараўлянскі палац, калі мне было дваццаць тры. Мы з ім пазнаёміліся познім вечарам, пад чорна-сінім нараўлянскім небам. Я ўбачыў яго, аслупянеў і адразу палюбіў. Потым кожны месяц прыязджаў у Нароўлю з Мінска, каб пастаяць побач, спакойна пагаварыць з ім на ўсялякія нязначныя тэмы», — дадаў ён.

Па словах Горвата, на абуладкаванне палаца спатрэбіцца як мінімум дваццаць тысяч даляраў.

«Калі ў вас ёсць магчымасць дапамагчы, буду вельмі ўдзячны. Пакуль што для збору сродкаў — асабістая картка (БПС, 4496550163763870, да 03/21, Andrei Horvat). Усе сабраныя грошы пойдуць выключна на нараўлянскі палац», — піша ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0