Пра гэта Лукашэнка заявіў у бальніцы ў Стоўбцах, каментуючы рашэнне Міжнароднага алімпійскага камітэта аб забароне на ўдзел у Алімпіядзе амаль усім членам Выканкама НАК, а таксама прыпыненні фінансавання камітэта.

Ён, у прыватнасці, згадаў рашэнне МАК 2016 года аб часовым адхіленні Паралімпійскага камітэта Расіі ад удзелу ў Паралімпіядзе ў Бразіліі.

«Памятаеце, яны калісьці супраць Расіі ўсім фронтам пайшлі? Амерыканцы крыкнулі «фас», і яны паперлі. Паглядзім, ці падтрымае нас Расія», — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

Лукашэнка сёння таксама заявіў, што трэба звярнуцца ў суд. «Хай Бах [Томас Бах, кіраўнік МАК] і банда раскажуць, у чым мая віна, што я сваю краіну абараняю?! Ну дык вы мяне падтрымліваеце ў гэтай палітыцы ў пераважнай большасці, і я абараняю сваю краіну. Я абараняю вас. За што ж мяне караць, каб я не прымаў удзелу ў якіх-небудзь мерапрыемствах… Ды я 25 гадоў не прымаў у іх удзелу, перажыву і далей! Але навошта ж вы так робіце? І потым, вы што, сабралі Міжнародны алімпійскі камітэт, усе краіны, сотню з лішнім, абмеркавалі гэтую тэму? Баяцца з-за кавіду высунуць нос з нары!»

«Добра я, перажыву. Але дзяцей навошта вы чапаеце?! — прадоўжыў Лукашэнка. — Ну якія яны ўвялі санкцыі? Не запрашаць на мерапрыемства? Я 25 гадоў да вас не ездзіў і вытрымаю, не паеду. Мяне больш за ўсё зачапіла — дзеці. Абсалютна беспадстаўна».

Лукашэнка на Алімпіядзе ў Сочы ў 2014-м віншуе Дар'ю Домрачаву з чарговым золатам. Фота president.gov.by

Лукашэнка на Алімпіядзе ў Сочы ў 2014-м віншуе Дар'ю Домрачаву з чарговым золатам. Фота president.gov.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0