iihf.com

iihf.com

Прэзідэнт і генеральны сакратар Міжнароднай федэрацыі хакея з шайбай (IIHF) Рэнэ Фазель і Хорст Ліхтнер здалі станоўчыя тэсты на каранавірус, паведамляе прэс-служба IIHF.

Фазель растлумачыў, што раней IIHF ініцыявала сустрэчу з кіраўніком краіны і Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандрам Лукашэнкам.

На сустрэчы, якая павінна была адбыцца ў аўторак, планавалася «абмеркаваць шматлікія пытанні, звязаныя з чэмпіянатам свету па хакеі 2021 года, які запланавалі правесці ў Мінску і Рызе», а таксама «абвінавачванні ў адрас кіраўніка Федэрацыі хакея Дзмітрыя Баскава, бягучую сітуацыю з COVID-19 у краіне і дзеянні для бяспечнага правядзення турніру ў супрацоўніцтве з Латвіяй».

«Аднак падчас тэсту на COVID-19, праведзенага перад вылетам, і генеральны сакратар Ліхтнер, і я былі праінфармаваныя, што ў нас абодвух станоўчы вынік на COVID-19», — сказаў Фазель.

«Офіс IIHF працуе дыстанцыйна, і мы не чакаем, што сярод супрацоўнікаў офіса з'явяцца новыя выпадкі. Мы з генеральным сакратаром Ліхтнерам на працягу наступных дзесяці дзён знаходзімся ў ізаляцыі дома. Сустрэча з кіраўніком Беларусі адкладзеная да далейшага паведамлення. Віртуальная сустрэча з нацыянальнымі асацыяцыямі-членамі IIHF, запланаваная на гэтую пятніцу, таксама будзе адкладзеная», — дадаў ён.

Раней МАК наклаў на Лукашэнку і НАК Беларусі санкцыі, часова адхіліўшы чальцоў алімпійскага камітэта Беларусі ад удзелу ў Алімпіядах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0