У міліцыю паступіла паведамленне: па вуліцы Савецкай едзе «Форд», якім кіруе п'яны кіроўца. Супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль, піша абласная міліцыя.

За рулём быў 56-гадовы мужчына. Па вонкавых прыкметах ён быў п'яны, гэта пацвердзіў і медыцынскі агляд, які паказаў 2,8 праміле алкаголю.

Па словах кіроўцы, ён ехаў забіраць са школы ўнука. Таксама ён спрабаваў пераканаць супрацоўнікаў ДАІ, што прыняў 50 грамаў валяр'янкі, падмацоўваючы свае словы пасведчаннем інваліда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0