7 снежня мужчына знайшоў у калодзежы на сваім лецішчы цела 58-гадовага суседа.

Следчыя высветлілі, што загінулы рэгулярна набіраў ваду ў калодзежы з яго дазволу.

Гаспадар, прыехаўшы на лецішча, пабачыў пустое вядро, а ўнутры калодзежа — цела суседа. Прыкладна за суткі да гэтага аднавяскоўцы бачылі мужчыну ў стане алкагольнага ап'янення.

Слядоў гвалту на целе не было выяўлена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0