Сёння прайшло лёсаванне адборачнага турніру ў Еўропе да чэмпіянату свету па футболе — 2022.

Еўрапейскія каманды былі разбітыя на 10 груп па 5 ці 6 каманд.

Беларусь трапіла ў групу Е да Бельгіі, Уэльса, Чэхіі і Эстоніі.

Напрамую на чэмпіянат свету выходзіць пераможца групы. Зборная, што зойме другое месца, разам з іншымі дзевяццю камандамі з іншых груп, а таксама двума найлепшымі дружынамі з Лігі нацый (г.зн. усяго 12 каманд), у міні-турніры вызначыць трыа шчасліўчыкаў.

Ад Еўропы на чэмпіянат свету едзе 13 зборных.

Адборачны турнір пройдзе у 2021-м годзе, пачынаючы з сакавіка. Чэмпіянат свету адбудзецца ў лістападзе-снежні 2022 года ў Катары.

***

Іншыя групы:

Група A: Партугалія, Сербія, Ірландыя, Люксембург, Азербайджан.

Група B: Іспанія, Швецыя, Грэцыя, Грузія, Косава.

Група C: Італія, Швейцарыя, Паўночная Ірландыя, Балгарыя, Літва.

Група D: Францыя, Украіна, Фінляндыя, Боснія, Казахстан.

Група F: Данія, Аўстрыя, Шатландыя, Ізраіль, Фарэры, Малдова.

Група G: Нідэрланды, Турцыя, Нарвегія, Чарнагорыя, Латвія, Гібралтар.

Група H: Харватыя, Славакія, Расія, Славенія, Кіпр, Мальта.

Група I: Англія, Польшча, Венгрыя, Албанія, Андора, Сан-Марына.

Група J: Германія, Румынія, Ісландыя, Паўночная Македонія, Арменія, Ліхтэнштэйн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0