Блакаванне чыгуначных рэек адбылося на перагоне Сцяпянка — Азярышча, паведамляе прэс-служба МУС.

Каля 20:00 невядомы нацягнуў на рэйкі металічны дрот, што прывяло да закарочвання рэйкавага ланцуга. 

Падчас набліжэння да гэтага месца цягніка своечасова спрацавала сігналізацыя, якая дазволіла тэрмінова спыніць састаў.

Заведзена крымінальная справа.

Супрацоўнікі Мінскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце ў папярэджваюць: за наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў зносін пагражае крымінальная адказнасць зняволеннем да 15 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0