Урад у ліку ключавых для сябе задач на 2021 год бачыць павелічэнне рэальных даходаў насельніцтва. Аб гэтым заявіў журналістам прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка па выніках нарады ў Лукашэнкі, піша БелТА.

Раман Галоўчанка падкрэсліў, што прагноз развіцця краіны на наступны год будзе мець сацыяльны характар.

«Гэта вельмі важна ў няпростую турбулентную эпоху, якая закранула не толькі Беларусь, але і ў цэлым увесь свет, ён перажывае вельмі сур'ёзны крызіс. Мы назіралі шэраг шокаў для эканомікі ў гэтым годзе, і пакуль няма ўпэўненасці, што ў наступным годзе сітуацыя ў сусветнай эканоміцы значна палепшыцца, — сказаў ён. (…) — Ключавая задача — не толькі не дапусціць спаду жыццёвага ўзроўню, але і павялічыць рэальныя даходы насельніцтва, строга кантраляваць цэны, імпарт, але рабіць гэта эканамічнымі метадамі, не забароннымі, а наадварот — рабіць тыя праграмы, якія дадуць магчымасць зрабіць айчынныя тавары больш прывабнымі з пункту гледжання іх набыцця».

Напрыклад, прапануецца разгледзець магчымасць крэдытавання набыцця не толькі тавараў, але і паслуг, у прыватнасці адпачынку і лячэння ў айчынных санаторыях.

Па аналогіі з тым, як была рэалізавана праграма крэдытавання куплі аўтамабіляў Geely.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна