Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 снежня склалі 7 млрд 376,3 млн. даляраў ЗША. За лістапад ЗВР знізіліся на $109,2 млн (на 1,5%) пасля росту ў кастрычніку на $164,2 млн (на 2,2%), паведамляе прэс-служба Нацбанка.

У лістападзе 2020 года ўрадам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на 388 млн. даляраў.

Падтрыманню ўзроўню ЗВР у лістападзе спрыялі купля Нацбанкам замежнай валюты, а таксама паступленне валюты ў бюджэт.

Плануецца, што на 1 студзеня 2021 года аб'ём ЗВР павінен скласці не менш за $7,3 млрд.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна