Святлана Ціханоўская разам са старшым палітычным дарадцам Аляксандрам Дабравольскім і дарадцам па міжнародных пытаннях Франкам Вячоркам дала вялікае інтэрв'ю Tut.by. У ім закранулі пытанні «пераходнага перыяду», праблемы эканомікі, бізнэсу. Спыталі таксама і пра навагодні зварот.
Тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай
— Святлана, вы ўжо падрыхтавалі навагодні зварот да беларусаў?
Ціханоўская: Я так разумею, гэта ўжо не будзе сюрпрызам (смяецца). Так, прамова будзе падрыхтавана, гэта вельмі адказны момант.
— Гэта будзе нешта арыгінальнае, як у Зяленскага ў мінулым годзе, або традыцыйны зварот у елкі?
Дабравольскі: А вось гэта ўжо будзе сюрпрыз.
— Святлана на фоне Палаца Незалежнасці ў Мінску?
Ціханоўская: Новы год у Мінску — я б вельмі гэтага хацела.





