Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Фінляндыі Саўлі Нііністэ з Днём незалежнасці, паведамляе БелТА.

«Да гэтага свята, прасякнутага пачуццём глыбокага патрыятызму, фіны прайшлі доўгі складаны шлях. Сённяшняе пакаленне можа ганарыцца дасягненнямі сваіх продкаў, якія стварылі сучасную прыгожую краіну», - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: «за апошнія гады Мінск і Хельсінкі адкрылі шмат дадатковых магчымасцяў у розных галінах: лясной прамысловасці, ахове навакольнага асяроддзя і зялёных тэхналогіях.

Запрашаю да сумеснай працы ў мэтах захавання існуючых кантактаў на ўзроўні ўрадавых структур, бізнэс-колаў, прадпрыемстваў і мясцовых уладаў».

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0