Пра гэта кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы заявіў у інтэрв'ю «Звяздзе», адказваючы на пытанне, што пачатак яго кіравання на пасадзе іерарха супаў з грамадска-палітычным крызісам у краіне.

«Наша Царква, згодна з вучэннем, якое пакiнуў нам Спасiцель, не iмкнецца змянiць увесь свет. Гэтага не рабiў i Хрыстос. Яго служэнне заключалася ў тым, каб прывесцi да выпраўлення жыцця кожнага асобна ўзятага чалавека. Апостал Павел кажа: «Хрыстос Iсус прыйшоў у свет спасцi грэшнiкаў, з якiх першы — я». Нам важная такая ўвага да сябе, асэнсаванне сваёй грахоўнасцi, шляхоў для выратавання», — мяркуе царкоўны кіраўнік.

«Гэта не значыць, што мы ўхiляемся ад пытанняў, якiя хвалююць грамадства. Мы не хаваемся ад адказнасцi, але асэнсоўваем, што больш карысцi будзе, калi Царква не ўдзельнiчае непасрэдна ў вырашэннi праблем, але выказвае сваё меркаванне з пункту гледжання Евангелля i праз малiтву стараецца дапамагаць людзям, якiя з'яўляюцца дзецьмi Царквы», — мяркуе мітрапаліт Веніямін 

«Кожны чалавек у Царкве заклiканы да таго, каб шукаць волю Божую ў кожным канкрэтным выпадку, у адпаведнасцi з гэтым прымаць рашэнне, як яму паступiць, каб было правiльна i як Бог хоча. Не заўсёды нашы эмоцыi, станоўчыя або адмоўныя, добрыя дарадцы. Нам усiм неабходна прасiць у Бога мудрасцi i разважлiвасцi ў гэтыя днi выпрабаванняў для нашага грамадства», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0