Вярнуць Tut.by статус СМІ і вызваліць Кацярыну Барысевіч і іншых журналістаў заклікаў беларускія ўлады афіцыйны прадстаўнік замежнапалітычнай службы ЕС Петэр Стана.
— Пазбаўленне Tut.by статусу СМІ — гэта апошні крок у адкрытым пераследзе журналістаў і незалежных СМІ, — напісаў Cтана ў сябе ў твітары.
Ён заклікаў беларускія ўлады адмяніць гэтае рашэнне, а таксама вызваліць арыштаваных журналістаў, у тым ліку і Кацярыну Барысевіч.