БелТА

БелТА

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні абласнога штаба па пытаннях процідзеяння каранавіруснай інфекцыі ў Віцебскай вобласці, піша БЕЛТА.

«Сітуацыя ў свеце вельмі цяжкая, калі не сказаць больш. Няпростая сітуацыя і ў Беларусі. Ёсць такая фраза, якую мы ўсе вымаўляем: сітуацыя няпростая, але пад кантролем», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што прыехаў у Віцебск, каб пераканацца ў рэальным становішчы спраў на месцах з лячэннем людзей.

«Лячэннем наогул і на злобу дня — каранавірус. На жаль, у краіне каранавірус пачаўся, можна сказаць, перш за ўсё з Віцебскай вобласці. Тут назапашаны велізарны вопыт у лячэнні людзей», — канстатаваў ён.

Мінскія паліклінікі адмяняюць планавы прыём пацыентаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0