У мінскіх дварах усё часцей звяртаюцца да радыкальных захадаў, каб змагацца з пратэснай актыўнасцю. Каля дамоў на Варанянскага знеслі канструкцыі, на якіх некалькі месяцаў з'яўляліся выявы БЧБ-сцяга «Пагоні»

Вось такое фота даслалі жыхары аднаго з мікрараёнаў Мінска. Ва ўнутраным двары дома па Варанянскага, 11/5 шмат гадоў стаялі канструкцыі, яшчэ нядаўна «нікому не патрэбныя і не зразумелыя яшчэ да жніўня», пішуць мясцовыя.

Магчыма, першапачаткова яны прызначаліся для выбівання дываноў.

Каля чатырох месяцаў жыхары навакольных дамоў малявалі на іх бел-чырвона-белыя сцягі, «дыджэяў пераменаў», іншыя сімвалы пратэстаў. Праблему камунальныя службы вырашылі радыкальна — сцены проста знеслі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0