БелТА
Расійска-беларускія стратэгічныя вучэнні «Захад-2021» пройдуць у верасні. Пра гэта паведаміў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу на селектарнай нарадзе, піша БелТА.
«Найважнейшым мерапрыемствам па адпрацоўцы практычных дзеянняў войскаў стане запланаванае на верасень расійска-беларускае стратэгічнае вучэнне «Захад-2021», накіраванае на далейшае ўмацаванне ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы», — сказаў Сяргей Шайгу.
Раней паведамлялася, што яны будуць вельмі маштабныя.