У Латвіі супраць прапагандыстаў Baltnews і «Sputnik Латвія» завялі крымінальныя справы за парушэнне рэжыму санкцый Еўрасаюза.
У супрацоўнікаў гэтых СМІ правялі ператрусы, канфіскавалі тэхніку і сродкі сувязі. Пасля допытаў з іх узялі падпіску аб неразгалошванні.
Па версіі Латвіі, Літвы і Эстоніі, на «Россия сегодня», пад кантролем якога знаходзяцца Baltnews і «Sputnik Латвія», распаўсюджваюцца асабістыя санкцыі Еўрасаюза супраць генеральнага дырэктара агенцтва Дзмітрыя Кісялёва.





