«Кошка на даху крычыць пятыя суткі», — забілі трывогу жыхары суседняга дома. Дапамагчы небарацы пагадзіліся ратавальнікі. Аказалася, што гэта не так ужо і проста, паведамляе «Ранак».

Котка Муся апынулася на даху не па сваёй волі. Інакш яна б даўно злезла. Аднак мясцовыя жыхары, Іраіда Пятроўна і Валерый Рамановіч, сцвярджаюць, што котка сядзіць там ужо чатыры дні і чатыры ночы. Магчыма, спалохалася сабак і ўзлезла на дах па дрэве, што побач стаіць. Узлезці яна ўзлезла, а спусціцца — ужо ніяк. Вось і блукае Муся па даху закінутага будынка былога тэхнікума', крычыць па начах ад голаду, перашкаджае спаць пажылым людзям. 

Ратавальнікі адгукнуліся на заклік аб дапамозе. З суседняй 4-й часткі прыбыў пажарны разлік і ўпэўнена ўзяўся за справу.

Котка спалохалася грукату драбін і ўцякла на іншы пахіл даху. Там праз акно яна заскочыла ўнутр і знікла ў нетрах гарышча. Ратавальнікі падняліся на гарышча, але Муся ўпарта не давалася ў рукі. Яна зноў з'явілася на даху. Пажарныя драбіны перанеслі, паднялі.

І гэтым разам Муся не стала чакаць сустрэчы з мужчынамі ў баявой форме. Саскочыўшы па ствале елі на ганак, яна нырнула ў акно другога паверха.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0