Ноччу 16 жніўня на Партызанскім праспекце кіроўца Renault здзейсніў наезд на 19-гадовага пешахода, які знаходзіўся на праезнай частцы. Ад атрыманых траўмаў пешаход памёр на месцы ДТЗ.

Як паведамляла раней МУС, «вядома, што мужчына, які знаходзіўся на дарозе, з'яўляўся ўдзельнікам масавых мерапрыемстваў, якія праходзяць у Мінску. Непасрэдна перад наездам ён знаходзіўся на праезнай частцы. Гэта заўважыў кіроўца Volkswagen і папярэдзіў пешахода пра небяспеку, а таксама папрасіў сысці з дарогі на тратуар. Аднак пешаход пакінуў ягоныя словы без увагі і праз некаторы час трапіў пад колы Renault».

30 лістапада суд Заводскага раёна Мінска вынес прысуд 28-гадоваму кіроўцу Renault Logan па ч. 2 арт. 317 КК РБ.

Абвінавачаны 16 жніўня 2020 каля 3 гадзін 10 хвілін рухаўся за рулём Renault Logan у напрамку вул. Сяліцкага з хуткасцю каля 66,5 км/г. Пры гэтым ён не ўлічыў інтэнсіўнасць руху, праявіў няўважлівасць і неабачлівасць.

Прысудам суда мужчына прызнаны вінаватым у парушэнні ПДР, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гадоў калоніі ва ўмовах пасялення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0