У Мінску затрымалі кампанію маладых людзей, якія пашкодзілі чатыры аўтамабілі, паведамляе прэс-служба МУС.

Ноччу 31 кастрычніка 19-гадовы студэнт ў двары жылога дома скакаў па аўтамабілях. Таварышы здымалі на камеру.

У выніку былі пашкоджаныя чатыры аўтамабілі, таксама хлопец аказаў актыўны супраціў супрацоўнікам міліцыі пры затрыманні.

Пазней таксама высветлілася, што ён датычны да пашкоджання шэрынгавага ровара. Агульная сума шкоды склала больш за 1200 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0