Аляксей Кудзін на акцыі 10 жніўня ў Маладзечне. Фота Рэгіянальная газета.

Аляксей Кудзін на акцыі 10 жніўня ў Маладзечне. Фота Рэгіянальная газета.

Беларускі баец Аляксей Кудзін, які быў абвешчаны ў вышук, паведаміў, што ён знаходзіцца за мяжой. 19 лістапада ў Маладзечанскім судзе павінна было адбыцца першае пасяджэнне па справе спартсмена (быў затрыманы 10 жніўня), аднак ён не з'явіўся, піша Tribuna.com.

Сёння баец напісаў пост у інстаграме, дзе паведаміў, што быў вымушаны з'ехаць з краіны.

«Вiтаю вас, маё шаноўнае спадарства. З вядомых прычын я быў вымушаны з’ехаць з роднай краiны. Зараз мне нiхто i нiшто не пагражае. Але ўсiм сэрцам я побач з тымi, хто змагаецца за сваю незалежнасць i светлую будучыню. Больш за 17 гадоў я выходзiў пад сцягам сваёй дзяржавы. Шмат разоў я ўздымаў сцяг на мiжнароднай пляцоўцы, а цяпер вымушаны бегчы ад гэтай сiстэмы. Але я вярнуся неўзабаве мацнейшым i з праўдаю ў сваiм сэрцы. Жыве Беларусь!!!» — напісаў ён.

Аляксея Кудзіна абвінавачваюць па частцы 2 артыкуле 363 Крымінальнага кодэкса — «Супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак». Максімальная санкцыя — да пяці год пазбаўлення волі.

Яго затрымлівалі ў жніўні, спартовец правёў некалькі тыдняў у следчым ізалятары ў Жодзіне. Пасля яго перавялі пад хатні арышт 21 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0