Сэрвіс Loóna ад каманды распрацоўшчыкаў MSQRD прызнаны «найлепшым дадаткам года» — ён з'явіўся ў спісе Best of 2020 ад Google, пра што напісаў у сябе ў фэйсбуку адзін з членаў каманды, Сяргей Ганчар, піша Dev.by.

Адна са сцэн Loóna

Адна са сцэн Loóna

Таксама Loóna трапіла ў Катэгорыю Best Hidden Gem Apps. Гэта дадатак для сну з'явіўся ў AppStore ў жніўні мінулага года. Сама каманда называе Loóna гідам, які «адправіць вас у начное падарожжа».

Карыстальнік выбірае сцэну, адпаведную свайму настрою, а затым «размалёўвае чароўныя лакацыі» — і расслабляецца.

Loóna ўяўляе сабой камбінацыю візуальнага шэрагу, гукавой атмасферы, узаемадзеяння з карыстальнікам і storytelling. Усе разам дапамагае стварыць умовы для сну. Рэйтынг праграмы ў Google Play — 4,4, у App Store — 4,9.

Таксама GQ Russia нядаўна прызнаў каманду распрацоўшчыкаў Loóna — Андрэя Янчурэвіча, Дзмітрыя Дорына, Сяргея Ганчара, Яўгена Неўгеня — «бізнэсменамі года».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0