Жыхара Салігорска асудзілі на тры гады калоніі за пагрозу міліцыянерам пнеўматыкай, паведамляе МУС.

У верасні праваахоўнікі паведамлялі аб затрыманні 40-гадовага жыхара Салігорска, які накіраваў пісталет на міліцыянераў і пагражаў ім расправай. Тады ў дачыненні да мужчыны была заведзена крымінальная справа за супраціў супрацоўнікам органаў унутраных спраў, якія ахоўваюць грамадскі парадак, спалучаны з пагрозай прымянення гвалту.

Сёння суд вынес прысуд: абвінавачаны прызнаны вінаватым у злачынстве і асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

У асуджанага канфіскаваны пнеўматычны пісталет, а сам ён абавязаны выплаціць па 2 тысячы рублёў міліцыянерам за маральную шкоду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0