«Удалы марш атрымаўся ў жыхароў Масюкоўшчыны, Дамброўкі, — піша чытач «НН». — Лебядзіны, Вяснянка, Масюкоўшчына сабраліся разам і рушылі на Дамброўку, там у дварах чакала яшчэ група людзей. Каласальная падтрымка на Дамброўцы! У кожным доме людзі з акон махалі сцягамі ці паказвалі «V».
Калона абышла ўвесь раён. На піку было больш за тры тысячы чалавек». На відэа — момант зліцця з Дамброўкай.