Супрацоўнік АМАП ГУУС Мінгарвыканкама Андрэй Бекіш падаў у суд на «Нашу Ніву». Ён лічыць, што ў інтэрнэце былі распаўсюджаныя звесткі, якія ганьбяць яго гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю.

Андрэй Бекіш у чорнай масцы ў цэнтры фота

Андрэй Бекіш у чорнай масцы ў цэнтры фота

Імя сілавіка ў ліпені 2020 года апублікаваў блогер Нехта. Тады брутальныя збіцці на вуліцах яшчэ былі даволі рэдкімі, таму многія звярнулі ўвагу на хлопца ў цывільным, які прымаў удзел у жорсткім затрыманні грамадзяніна. Гэты хлопец у масцы аказаўся амапаўцам.

Аднакласнікі Бекіша расказалі карэспандэнту «Нашай Нівы» свае ўражанні ад сумеснай вучобы. Аднак амапавец лічыць, што гэтыя меркаванні «наўмысна скажоныя з мэтай стварэння негатыўнага стаўлення» да яго.

У сувязі з гэтым Андрэй Бекіш хоча атрымаць 3000 рублёў за «маральныя перажыванні, звязаныя з прыніжэннем яго як асобы».

Пасяджэнне Маскоўскага суда Мінска прызначана на 25 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0