Святлана Ціханоўская выказалася пра сітуацыю вакол закрыцця беларускай мяжы.
«Рэжым разбурае сябе сам. І закрыццё межаў, і чарговыя прызначэнні — гэта сігналы паслаблення яго ўлады. Ён прымае непаслядоўныя рашэнні, бо ён у паніцы. Але, спрабуючы ізаляваць Беларусь, ён ізалюе сваю ўладу і губляе лаяльнасць прыхільнікаў. А пастаянныя ператасоўкі на пасадах паказваюць, што ў вертыкалі ўсё менш здольнасці і матывацыі выконваць яго загады», — заявіла Ціханоўская.





