Чацвёра супрацоўнікаў Горацкіх ачышчальных збудаванняў запісалі відэазварот, у якім асудзілі беззаконне і заклікалі спыніць гвалт.
«Мы заяўляем: мы — адзін народ, які жадае стабільнасці, заснаванай на законнасці і дэмакратыі, а не на ўзурпацыі ўлады і пагардзе Канстытуцыяй», — гаварылася ў звароце.
Відэа з'явілася ў інтэрнэце 27 кастрычніка, у той жа вечар мужчын затрымалі, піша mogilev.online.
На наступны дзень адбыўся суд. Яго вынікі:
Андрэй Крушаў, які здымаў відэа, — прафілактычная размова,
Валерый Пасікаў — 20 б.в. (540 рублёў),
Аляксандр Касуха — 25 б.в. (675 рублёў),
Сяргей Крушаў — 15 сутак,
Валянцін Бас — 15 сутак.





