«Наконт магчымасці або немагчымасці правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі — гэта павінен вызначаць сам беларускі народ і кіраўніцтва Беларусі, мы ў гэтыя пытанні не лезем», — сказаў Пуцін падчас форуму ВТБ Капітал «Расія заве», піша Інтэрфакс.
На яго думку, Аляксандр Лукашэнка зрабіў значны крок насустрач апанентам, заявіўшы аб магчымасці змяненняў у Канстытуцыю.





