Падпал будынка ДАІ ў Мазыры кваліфікаваны як акт тэрарызму, паведаміў начальнік аддзела следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак, перадае БелТА.
«Гэтыя дзеянні кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 289 Крымінальнага кодэкса — акт тэрарызму», — адзначыў Канстанцін Бычак.
Сёння каля 3:30 у Мазыры невядомы мужчына падышоў з тыльнага боку да адміністрацыйнага будынка ДАІ Мазырскага РАУС, разбіў акно на першым паверсе і кінуў унутр памяшкання бутэльку з вадкасцю, што лёгка ўспыхвае. Адбылося ўзгаранне. Пацярпелых няма.
У выніку пажару ў кабінеце, дзе месціцца добраахвотная народная дружына, пашкоджаны сцены, падлога, падаконнік і офісная тэхніка. З вонкавага боку будынка на сцяне пад пабітым акном фарбай напісалі «Адплата!».





