П'яны мінчук на вуліцы пагражаў пісталетам сям'і з дзіцем, паведамляе МУС.
Інцыдэнт адбыўся днём 25 кастрычніка ў Мінску на вуліцы Кунцаўшчына пасля таго, як мінак умяшаўся ў канфлікт паміж парай і спрабаваў абараніць жанчыну. У адказ мужчына дастаў пісталет, накіраваў яго на сям'ю мінака, а затым паспрабаваў збегчы. На месца выклікалі міліцыю.
Пры спробе збегчы 39-гадовы мінчук выкінуў пнеўматычны пісталет у кусты. У яго куртцы праваахоўнікі знайшлі нож.
Следчыя распачалі крымінальную справу за асабліва злоснае хуліганства.





