ДАІ
Кіроўца «Хёндэ» ехала па праспекце Незалежнасці з боку плошчы Якуба Коласа ў напрамку Сурганава.
На скрыжаванні з вуліцай Петруся Броўкі, яна праехала на забараняльны сігнал святлафора і сутыкнулася з «Фордам», кіроўца якога паварочваў налева на вул. Броўкі па стрэлцы, паведамляе ДАІ.
У выніку ДТЗ кіроўцу «Хёндэ» даставілі ў бальніцу.





