Суд у Беларусі адпусціў з папярэджаннем кіраўніцу інтэрнэт-праектаў прэзідэнцкага цэнтра Ельцына («Ельцын-цэнтр») Марыну Петрушко, паведамілі ТАСС у сераду ў прэс-службе цэнтра.

Марыну Петрушко затрымалі супрацоўнікі міліцыі на мінулым тыдні ў Баранавічах. Яе вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.

Петрушко родам з Баранавічаў. Яна прыехала туды наведаць маці, якая хварэе і перанесла інсульт. Петрушко змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання мясцовага РАУС.

Супрацоўніцу «Ельцын цэнтра» затрымалі ў Беларусі. Яна наведвала хворую маму

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0