Другі дзень запар у Беларусі фіксуецца больш за 900 выпадкаў каранавіруса. Сёння — 936 (учора — 902), паведамляе Мінздароўя.
За ўвесь час 95 545 выпадкаў. Выздаравелі і выпісаныя 84 тыс. 690 пацыентаў, праведзена 2 млн. 418 тыс. 399 тэстаў.
За ўвесь час памерлі 969 чалавек, паведамляе Мінздароўя.





