У Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву прыбралі банер з алімпійцамі, на якім была адлюстраваная Аляксандра Герасіменя, піша Tribuna.com.

Герасіменя выйграла 2 сярэбраныя і адзін бронзавы медаль на Алімпійскіх гульнях, станавілася чэмпіёнкай свету, чэмпіёнкай Еўропы.

Пасля выбараў-2020 Герасіменя выступіла за сумленныя выбары, а таксама супраць гвалту. Узначаліла Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна