Здарэнне адбылося а 9-й раніцы ў вёсцы Васілеўшчына Мінскага раёна, паведамляе СК.

18-гадовы хлопец на трактары «Беларус» урэзаўся ў апорную калону бульбасховішча. Калона перакулілася і дах пабудовы абваліўся.

61-гадовая работніца загінула на месцы здарэння, яшчэ адна жанчына з траўмамі рознай ступені дастаўлена ў бальніцу.

Паводле папярэдняй інфармацыі, трактарыст быў цвярозы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?